Спадчына: Папроцкі Пётр Сяргеевіч
Пятніца, 26 Май 2023 12:38
2023 г. — 60 гадоў з часу заснавання Грушаўскага рамонтна-механічнага завода (ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» ; Кобрынскі р-н; 1963)
Мікалай Мікалаевіч Базылік нарадзіўся 10 жніўня 1967 г. у в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – Мікалай Лаўрэнавіч Базылік і Зінаіда Міхайлаўна. Коля з маленства вельмі любіў музыку, цудоўна іграў на баяне. Пасля заканчэння Бярозавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна ў 1984 г. Мікалай паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, але яго не скончыў. Вучыўся ў Пінскай школе ДТСААФ, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля, затым працаваў вадзіцелем у саўгасе «Малоткавічы» Пінскага раёна.
Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:35
10 чэрвеня 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Сяргеевіча Папроцкага (1957), Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2020)
Пётр Сяргеевіч Папроцкі нарадзіўся 10 чэрвеня 1957 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў мясцовай пачатковай, у Дзямідаўшчынскай васьмігадовай, Шамятоўскай сярэдняй школах.